Землякі з Брэста, калі вы ладзіце рэканструкцыю падзей 22 чэрвеня, то зладзьце і рэканструкцыю нацысцка-савецкага параду на плошчы Леніна ў 39-м. Зладзьце і рэканструкцыю таго, як 22 чэрвеня разбегліся НКВДысты, ахоўнікі турмы, і нявінна асуджаныя на смерць выйшлі на волю. Сярод іх быў і будучы кардынал Казімір Свёнтэк, напрыклад. Турма тая яшчэ стаіць, зладзьце! Зладзьце рэканструкцыю дэпартацый, якімі займаліся будучыя абаронцы, байцы канвойнага палка НКВД, што ў крэпасці размяшчаўся. Прычым з абавязковым знаходжаннем у закрытых вагонах-цялятніках…

А інакш, калі вы бясконца гаворыце пра адны эпізоды нашай трагічнай гісторыі і старанна маўчыце пра іншыя, не менш важныя, вашы рэканструкцыі насамрэч ніякія не рэканструкцыі, а сервільная паўпраўда на заказ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?