Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і расійскі лідар Уладзімір Пуцін ўпершыню сустрэліся сам-насам, паціснуўшы рукі ў пачатку саміту G20 у нямецкім Гамбургу.
Пазней у гэты дзень два лідары правядуць доўгую асабістую сустрэчу. Яна будзе доўжыцца, па розных крыніцах, ад 30 хвілін да гадзіны.
Як паведамляе карэспандэнт NBC News Пітэр Александар на сустрэчы Пуціна і Трампа, хутчэй за ўсё, будуць прысутнічаць толькі чатыры чалавекі: акрамя саміх прэзідэнтаў - дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Пакуль незразумела, ці будуць лідары выступаць перад журналістамі пасля сустрэчы сам-насам.
Да гэтага часу Трамп і Пуцін толькі размаўлялі па тэлефоне.
0
0
0
0
0
0