Акцыя пратэсту ў Стамбуле

Акцыя пратэсту ў Стамбуле

Сотні тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Стамбуле ў нядзелю, 9 ліпеня. Гэтай антыўрадавай дэманстрацыяй завяршыўся трохтыднёвы «Марш справядлівасці», арганізаваны апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыяй (НРП) у падтрымку яе арыштаванага дэпутата Эніса Бербераглу, якога прысудзілі да 25 гадоў турмы за разгалошванне дзяржаўнай таямніцы.

Акцыя пратэсту стала адной з самых буйных з 2013 года, піша газета AFP. Прадстаўнікі апазіцыі сцвярджаюць, што ў стамбульскім пратэстным мерапрыемстве бралі ўдзел больш за мільён чалавек. Па дадзеных CNN Turk, на месцы правядзення мітынгу было дыслакавана каля 15 тысяч паліцыянтаў, аднак пра затрыманні або спробы сарваць пратэст не паведамлялася.

Да гэтага ўдзельнікі шэсця прайшлі каля 420 кіламетраў ад Анкары да Стамбула, дзе да іх далучыліся мясцовыя жыхары. У Стамбуле мітынг прайшоў у раёне Мальтэпа, дзе ўтрымліваецца арыштаваны дэпутат.

Эніс Бербераглу ў чэрвені быў асуджаны на 25 год турмы за разгалошванне прэсе падрабязнасцяў па справе пра ператрус грузавікоў, якія належалі Нацыянальнай разведвальнай арганізацыі (MIT) і накіроўваліся ў Сірыю з узбраеннем. Бербераглу адхіляе прад'яўленыя яму абвінавачванні. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінавачвае партыю, якая арганізавала марш, у падтрымцы тэрарыстычных груповак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?