Ратавальнікі прыязджаюць на выклік трэці раз за месяц у сталічную кватэру на Адзінцова па паведамленні аб узгаранні. І трэці раз ратуюць п'яных гаспадароў. Пра гэта паведамляе сталічнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

23 ліпеня ноччу пажарныя выявілі, што задымленне адбылося з-за ўзгарання матраца. Пажар згасілі на месцы праз некалькі хвілін. Плошча ўзгарання склала 2 квадратныя метры. У выніку пашкоджаны матрац і закураная кватэра. Эвакуацыю не праводзілі. Работнікі МНС выратавалі 64-гадовага інваліда 1-й групы па апорна-рухальным апараце і яго 70-гадовую жонку. Абое былі п'яныя, іх даставілі ў бальніцу.

Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнасць падчас курэння.

Дарэчы, матрац гарэў у гэтай кватэры 5 і 11 ліпеня. Муж і жонка былі п'яныя.

Па словах суседзяў, сям'я злоўжывае алкаголем і знаходзіцца на ўліку ва УУС раёна як нядобранадзейныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?