17 жніўня Віленскі аэрапорт аднаўляе працу пасля 35-дзённай рэканструкцыі ўзлётна-пасадачнай паласы, паведамляе Delfi.lt

У адкрыцці аэрапорта возьме ўдзел міністр транспарту і камунікацый Літвы Рокас Масюліс, старшыня праўлення латвійскай кампані, якая ажыццяўляла рэканструкцыю, Валдзіс Лейніек, а таксама кіраўніцтва дзяржпрадпрыемства «Літоўскія аэрапорты», у падпарадкаванні якога знаходзяцца аэрапорты Вільні, Каўнаса і Клайпеды.

Першы самалёт павінен прызямліцца ў Вільні ў пятніцу ноччу, а першы самалёт са сталіцы Літвы ў пятніцу раніцай вылеціць у Варшаву.

У сувязі з рэканструкцыяй паласы ў Вільні большасць палётаў з 14 ліпеня было перанесена ў Каўнас, дзе за гэты перыяд было абслужана каля 370 тыс. авіяпасажыраў і прыкладна 3,5 тыс. рэйсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0