Аляксандр Лукашэнка адзначае прагрэс у развіцці беларуска-грузінскага супрацоўніцтва і адсутнасць спрэчных пытанняў.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхэілам Джанэлідзэ, піша БелТА.

«Цэлы комплекс уражанняў, ведаў, нашых адносін падштурхоўваюць нас да таго, каб мы і далей мелі вельмі блізкія сяброўскія адносіны з грузінскім народам. Дзякуй богу, апошнім часам мы вельмі актыўна ўзяліся за развіццё нашых адносін. Вядома, без міністэрстваў замежных спраў гэта было б немагчыма. У нас практычна няма пытанняў, па якіх мы б спрачаліся. Мы вельмі патрэбныя вам, вы вельмі патрэбныя нам. Нашы эканомікі не канкуруюць адзін з адным», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0