Першапачаткова было вядома пра абвінавачанні паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

У ходзе следства да гэтых артыкулаў дадаліся:

  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічны разлад.

Яўгена Пеляхатага затрымалі на працы яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя «спецыяльныя сродкі і фізічная сіла», а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве. 

На другі дзень суд Ленінскага раёна Брэста абвінаваціў яго ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП РБ) і арыштаваў на 5 сутак. Пазней яго змясцілі ў СІЗА №6 Баранавіч, абвінаваціўшы ў напісанні некалькіх жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.

Чытайце таксама:

У Пружанах мужчыну затрымалі за каментары проста на працы — яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве

Судзяць жанчыну, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам — пагражае да 12 гадоў. А з яе тэлеграм-акаўнта актыўнічае ГУБАЗіК

Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0