У абодвух выпадках фігуруе адзін і той жа начны клуб, а злачынствы адбыліся з інтэрвалам прыкладна ў дзве гадзіны. Спачатку госць з Вашынгтона паведаміў у РАУС, што прыкладна з 2.00 да 2.40 9 верасня ў памяшканні клуба невядомы выкраў у яго кашалёк са 100 далярамі і 220 рублямі. Па словах афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнка, сышчыкі па гарачых слядах знайшлі злачынцу. Ім аказаўся беспрацоўны 23-гадовы расіянін.

А ў турыста з Іспаніі ўжо паміж 4.45 і 5.10 раніцы каля клуба скралі кашалёк, дзе ляжала 26 тысяч даляраў і 700 рублёў. Зладзеяў вылічылі і тут. Аказалася, крадзеж здзейснілі два беспрацоўныя беларусы: адзін з Брэста, другі — жыхар вёскі Цюхінічы Брэсцкага раёна. Усе падазраваныя затрыманыя, распачатыя крымінальныя справы. Частка выкрадзенага канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0