Прадстаўнік прарасійскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) Раман Рабцаў паведаміў Радыё Свабода, што Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы не дазволіла ўдзельнікам аўтапрабегу правесці малебен у адной з цэркваў у Беларусі.

Аўтакалона актывістаў прарасійскай арганізацыі НОД праехала ўвечары 18 верасня праз цэнтр Мінска. На машынах былі выявы Пуціна і Багародзіцы, надпіс «Хрэсны ход. Дзяржаўны пакроў» і «георгіеўскімі» стужкамі.

«Я не зусім разумею, чаму, бо мы два братэрскія народы, вера праваслаўная адна, і маглі б правесці малебен, нічога б не адбылося. Але вырашылі так у Мінскай епархіі, значыць так», — сказаў прадстаўнік НОД Раман Рабцаў.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сяргей Лепін сказаў, што «ніхто дазволу на гэтае мерапрыемства не даваў».

«Я ўжо казаў раней, што мы пазьбягаем тых, хто не прызнае самастойнасць нашай дзяржавы, хто займаецца такой неадназначнай палітычнай дзейнасцю», — адзначыў ён.

Ці мелі арганізатары дазвол мінскіх уладаў на правядзенне аўтапрабегу ў Мінгарвыканаме і мінскай міліцыі ніяк не пракаментавалі акцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0