Большасць каталонцаў заўтра прыйдзе на ўчасткі і прагаласуе за незалежнасць, прагназуе 42-гадовая Наталля Жукоўская.

Яна жыве ў 120-тысячным горадзе Матаро за 30 км ад Барселоны.

«У нас спакойна і святочна», — расказала Наталля «Нашай Ніве» ў суботу ўвечары, напярэдадні рэферэндуму.

Рэферэндум прызначаны на нядзелю 1 кастрычніка. Цэнтральны ўрад Іспаніі дабіўся прызнання галасавання незаконным. На думку Наталлі Жукоўскай, спробы цэнтральнага ўрада забараніць і сарваць рэферэндум паспрыялі мабілізацыі каталонцаў.

Чытайце таксама на каталонскім партале: EN DIRECTE: Recta final per al referèndum

«Іспанскі ўрад не перастае далучаць новых людзей, калі не прыхільнікаў незалежнасці, дык ахвотных галасаваць», — іранізуе Наталля.

Сцяг каталонскіх незалежнікаў.

Сцяг каталонскіх незалежнікаў.

Па яе словах, паліцыя здолела сканфіскаваць толькі частку бюлетэняў. «Каталонскі ўрад паабяцаў, што заўтра на ўчастках будуць і бюлетэні, і скрыні. Дарэчы, заўчора на мітынгу, што ладзіла ў нас адна з незалежніцкіх партый, раздавалі бюлетэні ўсім ахвочым, без абмежавання ў адны рукі», — расказвае яна.

«Дэталі плана дзейнасці ў выпадку, калі паліцыя будзе захопліваць участкі і канфіскоўваць скрыні, урад не агучыў, але запэўніў, што магчымасць прагаласаваць будзе забяспечана ў кожным выпадку, — кажа Наталля Жукоўская. — Асабісты план нашай сям'і — заўтра а 5-й раніцы быць на ўчастку. Да гэтага заклікала кааліцыя ў падтрымку рэферэндуму. Такім чынам мы сваёй прысутнасцю абаронім месцы для галасавання», — дабаўляе Наталля.

На мітынгі каталонскіх незалежнікаў дачка Наталлі Жукоўскай заплятае ў косы дзве стужачкі: беларускую і каталонскую.

На мітынгі каталонскіх незалежнікаў дачка Наталлі Жукоўскай заплятае ў косы дзве стужачкі: беларускую і каталонскую.

Нарадзілася Наталля Жукоўская ў Баранавічах. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. У Каталоніі жыве ад 2001 года. Захавала цудоўную беларускую мову і повязі з радзімай і былымі аднакурснікамі.

Заўтра на ўчастак яна збіраецца пайсці разам з мужам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?