30 верасня міліцыя затрымала 34-гадовага мінчука па падазрэнні ў здзяйсненні серыі кватэрных крадзяжоў, паведамляе guvd.gov.by

Мужчына заходзіў у пад'езд жылога дома, правяраў, якія з ўваходных дзвярэй не замкнёныя, пасля чаго заходзіў у вітальні, забіраў торбы і сыходзіў. Затым у суседнім пад'ездзе (часам — у тым жа) ён правяраў торбы, забіраў каштоўныя рэчы (як правіла, грошы), а ўсё астатняе выкідаў.

Пры сабе ў зламысніка быў знойдзены фотаапарат і грошы, скрадзеныя раніцай гэтага дня ў з кватэр Маскоўскага раёна сталіцы.

Раней затрыманы ўжо быў неаднаразова асуджаны за аналагічныя злачынствы і зусім нядаўна — 25 жніўня вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.

Мужчыну пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0