Мінадукацыі заклікае бацькоў падчас школьных канікул больш уважліва сачыць за дзецьмі, у якіх у гэтыя дні з'яўляецца больш вольнага часу. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Школы ў час канікул праводзяць для дзяцей шмат разнапланавых мерапрыемстваў: фізкультурна-аздараўленчых, патрыятычных, пазнавальных. «Бацькоў, які жадаюць, каб дзеці на канікулах праводзілі час па-за школай, мы заклікаем не ўхіляцца ад арганізацыі іх вольнага часу і сачыць, каб яны не апынуліся на вуліцы без нагляду», - падкрэсліла Людміла Высоцкая.

Як паведамлялася, 28 кастрычніка ў рацэ Свіслач у раёне вуліцы Даўмана ў Мінску ледзьве не патануў дзевяцігадовы хлопчык. Цяпер ён знаходзіцца ў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы, яго стан стабільны, цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0