Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў — Дзяды.
2 лістапада, сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82).
Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы.
Разам з намі будзе Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу.
Без мінулага няма будучыні!
0
0
0
0
0
0