Выканаўца абавязкаў намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч расказаў пра цікавосткі, звязаныя з увядзеннем біяметрычных дакументаў.
Дакументы новага ўзору.
Два пашпарты ў кожныя рукі
«Мы распрацавалі зручны і практычны варыянт — выдаваць грамадзянам Беларусі два цалкам ідэнтычныя дзеючыя пашпарты. Гэта значыць, па адным можна паехаць куды-небудзь, а другі пакінуць у пасольстве для чакання выдачы візы», — растлумачыў ён.
ID-картка — для Беларусі, пашпарт — для замежжа
Ва ўзросце 14 гадоў грамадзянам будзе выдавацца і пашпарт, і ідэнтыфікацыйная картка.
ID-картка.
У картку будуць умантаваныя два чыпы, кантактны і бескантактны. На іх будзе ўтрымлівацца, у тым ліку, інфармацыя пра рэгістрацыю (прапіску).
А пашпарт будзе выкарыстоўвацца толькі пры выездзе за мяжу. У ім застануцца візы, але не будзе штампаў пра рэгістрацыю.
Не трэба будзе прыносіць фота
Фота на пашпарт будзе рабіцца на месцы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.
Ідэнтыфікацыйная картка будзе каштаваць 1 базавую, а пашпарт — 3 базавыя.
***