Навукоўцы прааналізавалі 116 асобін мясных і пакаёвых мух, злоўленых у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Азіі. Вынікі паказалі, што найбольшая колькасць бактэрый знаходзіцца на лапках і крылах насякомых.

Пакаёвыя мухі, як аказалася, значна больш небяспечныя: яны пераносяць да 351 відаў небяспечных мікраарганізмаў, а мясныя — 316. З гэтага навукоўцы зрабілі выснову, што мухі з'яўляюцца пераносчыкамі нашмат большай колькасці небяспечных захворванняў, чым меркавалася раней.

Так, навукоўцы выявілі, што гэты від насякомых можа служыць крыніцай распаўсюджвання бактэрыі Helicobacter pylori, якую звязваюць з развіццём язвы страўніка і дванаццаціперснае кішкі, гастрыту, дуадэніту і нават рака страўніка.

На думку міжнароднай групы біёлагаў, у склад якое ўвайшлі навукоўцы з Універсітэта штата Пенсільванія, Наньянскага тэхналагічнага універсітэта, Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанэйра і яшчэ сямі навуковых установаў, для навукі здольнасць мух пераносіць вялікую колькасць бактэрый мае і пазітыўны аспект: гэта можа дапамагчы ў зборы дадзеных аб магчымых эпідэміях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?