Аварыя адбылася на развязцы МКАД з вуліцай Мазурава. Легкавік Dacia Logan сутыкнуўся з мікрааўтобусам Peugeot Boxer. Пасля таго як кіроўцы выйшлі з аўто агледзець пашкоджанні, у легкавік ўрэзалася фура. Пасля гэтага абодва транспартных сродкі загарэліся, паведамляе Tut.by

Нарад ДАІ устанавіў, што ў выніку сутыкнення пасажыр Dacia Logan памёр на месцы. Кіроўца легкавіка і пасажыры Peugeot Boxer з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя. Кіроўца МАЗа не пацярпеў.

Як высветлілася, у згарэлай легкавушцы ехаў пасажыр Uber. Кампанія выказала спачуванні сям'і загінулага.

- У дадзены момант мы разбіраемся ў акалічнасцях здарэння і знаходзімся на сувязі з нашым партнёрам — кампаніяй-перавозчыкам, супрацоўнікам якой з'яўляецца кіроўца. Дадзенае здарэнне адбылося пасля завяршэння паездкі з гэтым кіроўцам, калі ягоны аўтамабіль (Dacia Logan) стаяў. Мы гатовыя аказаць максімальнае садзейнічанне праваахоўным органам у расследаванні здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?