Пераможцу конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» партугальцу Сальвадору Сабралу зрабілі аперацыю па перасадцы сэрца, паведамляе BBC.
Лекары клінікі ў Лісабоне ўжо заявілі, што пацыент адчувае сябе добра. — «Ён быў гатовы да аперацыі, гэты малады чалавек выдатна разумеў ўсе складанасці працэдуры».
На думку медыкаў, працэс рэабілітацыі будзе вымагаць шмат часу, аднак цяпер у артыста з'явіўся шанец цалкам акрыяць і весці абсалютна нармальны лад жыцця.
У 27-гадовага музыкі — прыроджаны парок сэрца. З-за гэтага ён не мог удзельнічаць ва ўсіх рэпетыцыях «Еўрабачання», і арганізатары конкурсу зрабілі для яго выключэнне, дазволіўшы Сабралу прыехаць у Кіеў да генеральнага прагону. У выніку Сабрал заняў першае месца з песняй пра сэрца, якое «зможа любіць за дваіх», набраўшы ў фінале неверагодныя 758 ачкоў.