ТАСС

ТАСС

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу RT заявіў, што Уладзімір Пуцін у свой новы прэзідэнцкі тэрмін плануе заняцца паляпшэннем адносін з многімі краінамі, у прыватнасці з ЗША і Еўропай, і будуць займацца развіццём дыялогу да таго часу, пакуль будуць гатовыя да гэтага расійскія партнёры.

Паводле яго слоў, калі Расія будзе акцэнтаваць увагу на сваіх унутраных справах больш, чым на замежных, гэта не прывядзе да яе большай ізаляцыі ад свету.

«Расія і прэзідэнт Пуцін хочуць выправіць адносіны там, дзе гэта магчыма, развіваць і прасоўваць адносіны з многімі краінамі, асабліва з нашымі партнёрамі ў Еўропе, з ЗША, і працягнуць гэтае развіццё пакуль гатовы нашы партнёры», - заявіў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?