Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) узгадніла працяг тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на белы цукар у Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята сёння Калегіяй ЕЭК.
«У сувязі са зваротам Рэспублікі Беларусь Калегія ЕЭК узгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на белы цукар у краіне на 90 дзён — да 15 ліпеня гэтага года», — адзначылі ў Калегіі ЕЭК.
Нагадаем, лімітавая мінімальная рознічная цана белага крышталічнага цукру — як увезенага, так i вырабленага ў нашай краіне — павінна быць не ніжэй за 1,5 рублі (з ПДВ). Пра гэта гаворыцца ў пастанове МАРТ ад 4 снежня 2017 г. № 60.
0
0
0
0
0
0