Кіраўнік фонду Hermitage Capital Уільям Браўдэр паведаміў у твітары, што быў затрыманы іспанскай паліцыяй на запыт Расіі ў Інтэрпол. Яго вязуць у паліцыю, піша Радыё Свабода.

У канцы леташняга году Цьвярскі суд Масквы завочна прысудзіў Браўдэру дзевяць гадоў калёніі, прызнаўшы яго вінаватым у наўмысным банкруцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў на суму больш як тры мільярды рублёў. Абставіны справы адносяцца да 1996 году. Пасьля гэтага Генпракуратура Расеі накіравала ў Інтэрпол чарговы запыт на затрыманьне і экстрадыцыю Браўдэра ў Расею. Гэта ўжо ня першы завочны прысуд у дачыненьні да Браўдэра ў Расеі — у 2013 годзе яго засудзілі таксама на дзевяць гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў незаконным набыцьці акцыяў «Газпраму».

Браўдэр зьяўляецца адным з ініцыятараў прыняцьця ў ЗША «закону Магніцкага», названага ў памяць аб памерлым у СІЗА юрысьце фонду Hermitage Capital Сяргеі Магніцім, які выкрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту. Дакумэнт прадугледжвае візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да расейцаў, якія маюць дачыненьне, на думку Вашынгтона, да парушэньняў правоў чалавека. Нядаўна ў яго быў унесены кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0