Але мужчына быў не вінаваты. Бліжэйшы год 68-жанчына правядзе на «хатняй хіміі», паведамляе kraj.by.

У сакавіку ў адной з вёсак Вілейскага раёна пенсіянерка у сваім доме распівала спіртныя напоі з двума мужчынамі. У працэсе застолля адзін з іх заснуў. Гаспадыня спрабавала абудзіць госця, але беспаспяхова. Тады жанчына вырашыла выклікаць міліцыю, каб праваахоўнікі выправадзілі сабутэльніка з яе дома. Як патлумачыла абвінавачаная, каб супрацоўнікі прыехалі хутчэй, яна па тэлефоне сказала дзяжурнаму, што мужчына яе дамагаўся, спрабаваў згвалціць, парваў вопратку, але ёй удалося выратавацца.

Калі міліцыя прыехала, то і сама бабуля, і другі яе госць пацвердзілі, што згвалтавання не было. У выніку справу завялі на саму старую, за ілжывы данос. Суд прызнаў бабулю вінаватай. Акрамя «хіміі», старую будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?