Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што небяспека ўварвання Расіі ў Літву існуе, але ў выпадку адэкватнай абароны гэтага не здарыцца. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю Spiegel Online.

«Небяспека (расейскага ўварвання — Рэд.) вялікая, калі мы не будзем пастаянна абараняцца. Калі мы прадэманструем, што можам і хочам абараняцца, нас ніхто не нападзе», — перакананая кіраўніца Літвы.

Паводле яе слоў, да магчымага нападу РФ трэба быць гатовымі «палітычна і тэхналагічна».

«Расійскія войскі на мяжы з Балтыкай і Польшчай у дзесяць разоў мацнейшыя, чым войскі НАТА. Але гаворка ідзе пра большае, чым пра лічбы. Гаворка ідзе пра абавязальніцтвы і волю да абароны. Калі нашы людзі і нашы партнёры падтрымліваюць гэта, у нас няма падстаў для таго, каб нас акупавалі», — дадала Грыбаўскайце.

Па словах прэзідэнта Літвы, заходнія дзяржавы да гэтага часу з'яўляюцца наіўнымі ў сваёй ацэнцы Расіі.

«Толькі калі здзейснены напад і яны заўважаюць, што Расія ўмешваецца ў іх інтарэсы, шпіёніць за імі ці маніпулюе іх выбарамі, яны прачынаюцца», — дадала Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0