Юля Чагіна.
А пачалося ўсё выпадкова ў 2012 годзе.
«Я супрацоўнічала з украінскім часопісам «Серыял». З рэдакцыяй хацелі выпусціць артыкул пра тое, ці рэальна атрымаць прывітанне ад галівудскіх зорак. Трэба было, каб нехта паспрабаваў напісаць. Падахвоцілася я і вырашыла напісаць маёй улюбёнай тады акторцы Амандзе Сэйфрыд».
Першы аўтограф галівудскай зоркі ў калекцыі Юлі.
Юля знайшла адрас акторкі ў інтэрнэце і адправіла ліст з просьбай аб аўтаграфе. Хаця існуе негалоснае правіла, калі ў такія лісты трэба ўкладаць фота, на якім акцёр павінен распісацца і канверт са зваротным адрасам і патрэбнымі маркамі.
Праз некалькі месяцаў Юлі прыйшоў ліст з ЗША.
«Аманда адказала! Мне пашанцавала, што першай я напісала адной з самых спагадных акторак. Каб на той ліст не адказалі, то, верагодна, я б не стала займацца гэтым пасля».
Аўтограф акцёра Джуда Лоў.
Усе аўтографы Юля збірае ў фотаальбом і паказвае яго сябрам замест сваіх дзіцячых фота. Аднойчы, разглядаючы альбом, Юля заўважыла, што самы першы аўтограф ёй давала не галівудская зорка і нават не нейкі беларускі артыст, а спартсменка Юля Несцярэнка.
«Разбірала паштоўкі і зразумела, што першы свой аўтограф узяла як раз у Юлі ў 2004 годзе, калі яна вярнулася з залатым медалём Алімпійскіх гульняў у Берасце».
У лістах, якія Юля дасылае зоркам, абавязковы пункт — расповед пра Беларусь.
Некаторыя «зоркі» нават адказваюць па-беларуску.
«Нясу Беларусь у масы, так сказаць, расказваю пра тое, што гэта за краіна, пра нашыя славутасці і адметнасці. Потым апісваю ўпадабаныя фільмы з удзелам акцёра, жадаю поспехаў і ўдачы, а вось толькі потым прашу аўтограф. Самае галоўнае, ліст павінны быць шчырым. Але часам акцёр іх не чытае, а проста падпісвае фота. Так было з адным з акцёраў з «Гульні тронаў». Я парасіла падпісаць фотаздымак мне і маёй сяброўцы, а ён проста падпісаў абодва фотаздымкі на маё імя. Вельмі крыўдна за такія адказы, асабліва калі яго чакаеш гадамі».
Рычард Гір.
Самы доўгі адказ ад «зоркі» Юля чакала чатыры гады. Ад актрысы з серыяла «Анатомія жарсці». Таксама амаль тры гады адказваў Джэйсан Стэтхам.
Юля расказвае, што кожны аўтограф ёй дарагі па-свойму.
«Вельмі падабаецца, што акцёр Эд Харыс не проста падпісаў фота, а пажадаў мне кахання і перадаў прывітанне Беларусі».
«А ў сэнсе дарагіх аўтографаў па грашах, то, мяркую, самым дарагім будзе аўтограф Робіна Уільямса, які, на жаль, ужо памер. Таксама ў мяне хацелі купіць аўтограф Джуліі Робертс».
Робін Уільямс.
Джулія Робертс.
Але прадаць аўтограф галівудскай зоркі не так і проста.
«Я ведаю, што спачатку трэба атрымаць сертыфікат сапраўднасці. Свае паслугі па экспертызе прапаноўваюць некаторыя кампаніі, але, каб хацела займацца продажам, пытанне б вывучыла больш дасканала. Цяпер жа я проста дару сябрам аўтографы, якія ў мяне паўтараюцца».
А яшчэ захапленне ў Юлі для Беларусі вельмі рэдкае.
«Толькі адзін хлопчык стаў займацца гэтым. І тое пасля таго, як пабачыў, што гэтым займаюся я. Таксама ведаю жанчыну, якая з нататнічкам «ловіць» зорак пасля канцэртаў. І, бадай, усё».
Аўтаграф Гары Потара. Акцёр Дэніэл Рэдкліф.
Ціль Швайгер.
Джэкі Чан.
Люк Бесон.
Жан-Поль Бельмандо.
Кэмеран Дыяс.
Дэвід Бэкхам.
Прывітанне ад Паўла Каэлья.