president.gov.by

president.gov.by

Падчас візіту на Аршанскі авіярамонтны завод Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на населены пункт Балбасава, дзе размешчана прадпрыемства, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка запатрабаваў да 7 лістапада завяршыць работы па добраўпарадкаванні гэтага населенага пункта, надаць увагу стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры.

«Чаму я чапляюся за Барань і Балбасава (населеныя пункты ў Аршанскім раёне) - гэта шыкоўнае месца, лепш не прыдумаеш для жыцця. Чаму тут людзям не жыць? Яны будуць тут жыць, калі будзе праца. Працу трэба ім даць. Толькі наша бязладнасць не дазволіць загрузіць тут людзей», — падкрэсліў ён.

Што тычыцца канкрэтна Балбасава, Лукашэнка даручыў прадставіць яму план развіцця гэтага населенага пункта па аналогіі з гарадскім пасёлкам Копысь. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што аналагічная праца ўжо вядзецца, распрацаваны план развіцця і добраўпарадкавання Балбасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0