ДТЗ адбылося 12 ліпеня. За рулём аўтамабіля знаходзілася 28-гадовая жыхарка вёскі Вулька-2. На 24-м км аўтадарогі Міжлессе — Дварэц — Язвінкі яна не справілася з кіраваннем, і машыну занесла. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Жанчына была прышпіленая рамянём бяспекі і атрымала толькі ўдары і драпіны. Яе сямігадовая дачка, якая сядзела на пярэднім пасажырскім сядзенні, не пацярпела, паколькі яе ўтрымлівала спецыяльнае дзіцячае прыстасаванне і рэмень бяспекі. У салоне знаходзілася кацяня, з якім таксама ўсё ў парадку.
0
0
0
0
0
0