Групоўка, якая называла сябе Dragonfly або Energetic Bear здолела ўзламаць сеткі электрычных кампаній у ЗША, якія лічыліся абароненымі, зазначае Міністэрства ўнутранай бяспекі. Як лічаць у ведамстве, групоўка звязаная з расійскімі ўладамі.

Узламаць сеткі хакерам удалося дзякуючы атакам на партнёраў электрычных кампаній. У выніку яны падманам дасталі неабходныя паролі і атрымалі доступ да камп'ютараў дыспетчарскіх службаў, з якіх маглі ладзіць перабоі з падачай электрычнасці.

Раней Міністэрства ўнутранай бяспекі неаднаразова казала пра пагрозы з боку хакераў, аднак у гэты раз яно ўпершыню паведаміла пра тое, што рэальна зрабілі кіберзлачынцы. Пры гэтым назвы кампаній у ведамстве згадваць не сталі, распавёўшы толькі аб «сотнях ахвяраў».

У Міністэрстве ўнутранай бяспекі акрамя таго лічаць, што не ўсе ахвяры здагадваюцца аб узломе. У некаторых выпадках хакеры атрымлівалі доступ да камп'ютараў па дадзеных рэальных супрацоўнікаў, якія ім неяк атрымоўвалася здабыць. Пры гэтым у ведамстве не могуць сказаць, навошта ўзломваліся сеткі: для крадзяжу інфармацыі або для падрыхтоўкі да будучага канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?