У нядзелю, 29 ліпеня, каля сотні дзяўчат утварылі чаргу ў ТРЦ Galleria Minsk каля крамы касметыкі, піша TUT.BY.
Фота: Мая Кахно, TUT.BY
Аказалася, што толькі на працягу гадзіны адбывалася акцыя крамы касметыкі MAC. Дзяўчатам прапанавалі бясплатна памяняць любую старую памаду на новую ад MAC.
Да адкрыцця гандлёвага павільёна, а 10-й раніцы, ужо стаяла доўгая чарга. Адна з першых у чарзе прызналася, што прыйшла а пятай раніцы. Астатнія, што былі ў ліку першых, прыйшлі ў ТРЦ а шостай.
Наведвальніц запускалі па некалькі чалавек. А 11-й акцыя скончылася.
Фота: Мая Кахно, TUT.BY
0
0
0
0
0
0