Фонд «Краіна замкаў» запрашае далучыцца да экскурсіі па Вілейскім краі.
Першы аб'ект — унікальная драўляная ўніяцкая царква ў вёсцы Латыгаль, якой больш як 250 гадоў.
Побач, у Вязыні, таксама драўляны храм — 150-гадовая Пакроўская царква. А каля яго — дзіўны па пластыцы касцёл, які ўзводзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя як прысядзібная капліца.
У вёсцы Уладыкі, каля якой адбылося сутыкненне паўстанцаў Каліноўскага з расійскімі войскамі, удзельнікі экскурсіі пабачаць магілу-мемарыял.
Выдатны шпацыр па старым парку чакае ў вёсцы Старынкі, дзе захаваўся сядзібны комплекс пачатку ХХ стагоддзя і каменны шляхецкі дом роду Багушэвічаў. Зразумела, да нашых дзён дайшлі толькі адгалоскі яго хараства.
Не раз за вокнамі экскурсійнага аўтобуса будуць з'яўляцца прысады і будынкі былых шляхецкіх двароў. Як стары фальварак у Саковічах пад Вілейкай.
У вёсцы Камена захаваўся ўнікальны аб'ект - Барысаў камень ХІІ стагоддзя. Прычым гэта адзіны Барысаў (Рагвалодаў) камень, які стаіць на аўтэнтычным месцы ўжо 900 гадоў. А на ўскраіне Камена - не менш цікавыя старадаўнія татарскія могілкі.
Побач - мястэчка Даўгінава з касцёлам Святога Станіслава, Траецкай царквой, сінагогай…
Пры канцы праграмы - наведванне Вілейкі з Крыжаўзвіжанскім касцёлам пачатку ХХ стагоддзя. Пасля агляду славутасцяў горада, перад ад'ездам у Мінск, у гасцей будзе магчымасць спыніцца на маляўнічым беразе Віліі.
Даведацца падрабязнасці і запісацца ў падарожжа па мясцінах паўстанцаў і да Барысава каменя можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807