У Брэсце супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі групу чыгуначнікаў, якія кралі дызельнае паліва з цеплавозаў. Падрабязнасці БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Паводле звестак міліцыянтаў, злачынная схема выглядала наступным чынам. Побач з чыгункай зламыснікі арандавалі гараж, у якім паставілі спецыяльныя паліўныя помпы і ёмістасці для крадзенага паліва. Ад гаража да чыгункі яны прасвідравалі тунэль з трубаправодам. Цеплавоз падганялі да дамоўленага месца на запасной каляіне. Пасля гэтага адзін з чыгуначнікаў падлучаў шланг да паліўнага бака і па радыёстанцыі паведамляў пра гатоўнасць. Яго саўдзельнік у гаражы уключаў помпу, і яны адпампоўвалі паліва.
Пры аглядзе гаража праваахоўнікі выявілі каля 1500 літраў дызельнага паліва. На мужчын пачалі крымінальную справу за прысваенне або растрату, учыненыя паўторна або групай асоб паводле папярэдняй змовы.