Фота Волі Афіцэравай
Выпадак адбыўся 6 кастрычніка, у суботу, у Кастрычніцкім раёне Мінска, паведамляе СК.
Адзін мужчына, з дублікатам ключа ад уваходных дзвярэй, пранік у кватэру жанчыны ў пошуках грошай. Ён ведаў, што ў кватэры можа захоўвацца вялікая сума. У гэты час іншы мужчына, знаёмы з гаспадыняй кватэры, размаўляў з ёй на вуліцы, спрабуючы адцягнуць увагу. За некалькі дзён перад гэтым ён ужо бываў дома ў жанчыны, у сувязі з чым змог непрыкметна завалодаць ключом ад яе кватэры і зрабіць дублікат.
Перад прыходам жанчыны, першы мужчына беспаспяхова працягваў шукаць грошы. Пагражаючы гаспадыні нажом, ён стаў патрабаваць грошы, аднак тая адказала адмовай і аказала актыўны супраціў. Мужчыну давялося хутка пакінуць кватэру. Увесь гэты час ён хаваў свой твар, бо баяўся, што жанчына яго пазнае.
У ходзе праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваныя, 33-гадовы грамадзянін Расіі і 32-гадовы раней судзімы мінчук, неўзабаве былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.