Адзін з лідараў абароны Курапатаў, сустаршыня «хадэкаў» Павел Севярынец паведаміў у сваім фэйсбуку, што па яго інфармацыі Мінская абласная калегія адвакатаў плануе 23 снежня правядзенне святочнага карпаратыву ў рэстаране «Паедзем, паядзім», які знаходзіцца побач з Курапатамі. Арыенціровачная цана на асобу — 100 рублёў.

Пікетаванне ля «Паедзем, паядзім». Фота Волі Афіцэравай.

Пікетаванне ля «Паедзем, паядзім». Фота Волі Афіцэравай.

Намесніца старшыні калегіі Ірына Вішнякова расказала «НН», што гэта была адна з прапановаў, якая пасля абмеркавання не прайшла.

«Праблема створаная на пустым. У нас вялікія пытанні, адкуль такая інфармацыя? Гэта была прапанова, якая абмяркоўвалася і яна не задаволіла ні па даце, ні па месцы. Таму да абмеркавання было прапанаванае іншае месца. Пакуль мы нічога не абралі.

Але тая прапанова не прайшла. Найперш па даце не задаволіла, ну і па месцы ў тым ліку. Цяпер вельмі цяжка знайсці іншае месца. Мы ўвогуле лічым, што правядзенне святочнага мерапрыемства ў рамках адной арганізацыі — гэта не такая праблема, якую варта абмяркоўваць настолькі публічна», — адзначыла Ірына Вішнякова.

На заўвагу, што да рэстарана «Паедзем, паядзім» прыцягнутая павышаная ўвага грамадскасці, спадарыня Вішнякова адказала: «Цяпер ужо, канечне, ведаем. Але, паверце, ніякай палітыкі тут няма».

Грамадскія актывісты штодзённа пікетуюць рэстаран «Паедзем, паядзім» ад пачатку чэрвеня. Яны патрабуюць закрыцця ўстановы, а таксама перагляду ахоўнай зоны Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?