Чытачка піша, што ёй удвая крыўдна, бо гэты піражок дастаўся госці з Чэхіі:
«Цэнтральны вакзал. Вось такая табе візітоўка краіны».
Загадчыца кавярні «На пасашок»: гэта была цыбуля
Загадчыца кавярні «На пасашок» Валянціна Логвіна расказала, што ёй сапраўды ў панядзелак прынеслі кнігу скаргаў, дзе быў апісаны гэты выпадак.
«Так, інцыдэнт здарыўся ў гандлёвым пункце на першым паверсе чыгуначнага вакзала. Але я ўпэўненая, што такога проста не магло быць. У склад піражка з капустай уваходзіць пасіраваная цыбуля. Магчыма, пакупнікі прынялі кавалачак перасмажанай цыбулі за таракана. Штомесяц мы робім дэзынфекцыю, і ніякіх насякомых у нас быць не можа».
0
0
0
0
0
0