20 снежня карыстальнікі карпаратыўнага месенджара Slack па ўсім свеце сутыкнуліся з блакаваннямі акаўнтаў. Разам з гэтым яны атрымалі паведамленне ад адміністрацыі, у якім указана афіцыйная прычына — эканамічныя санкцыі ЗША ў дачыненні да Кубы, Паўночнай Карэі, Ірана, Сірыі і Крыма.
Блакаванне закранула карыстальнікаў, якіх западозрылі ў працы з гэтых рэгіёнаў. Пры гэтым у Slack кіруюцца «прэзумпцыяй вінаватасці» і абмяжоўваюць доступ у акаўнт на падставе падазрэнняў, прымушаючы кліентаў даказваць невінаватасць тэхпадтрымцы.
Адміністрацыя мэсэнджара пацвердзіла факты блакаванняў.
0
0
0
0
0
0