Жыхар Рагачоўскага раёна падазраецца ў крадзяжы ў красавіку 2013 года, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч.

Раней неаднаразова судзімы 52-гадовы жыхар вёскі Стары Мазолаў у 2016 годзе за крадзяжы з дачных дамоў быў асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. «Тады аператыўнікам крымінальнага вышуку ўдалося давесці дачыненне мужчыны да некалькіх крадзяжоў. Пыталіся і пра іншыя, вельмі падобныя злачынствы ў тых краях, але рэцыдывіст са стажам усё адмаўляў, маўляў, што даказалі - гэта маё, астатняе не маіх рук справа», - распавёў Ігар Грышкевіч.

Калі 23 студзеня падышоў тэрмін на вызваленне, за варотамі калоніі мужчыну ўжо чакалі аператыўнікі Рагачоўскага РАУС. Незадоўга да гэтага з'явіліся неабвержныя доказы аб яго дачыненні да крадзяжу садовага інвентара ў адным з дачных домікаў у 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0