Збіраюцца грошы на надмагільны помнік археолагу Георгію Штыхаву, што памёр год таму. З ініцыятывай выступіў ягоны вучань, гісторык Сяргей Тарасаў.

«Абвешчаны збор сродкаў на помнік, усяго патрэбна каля 5000 рублёў. Частку сродкаў, безумоўна, укладаюць сваякі, аднак, перакананы, што далучыцца мусіць кожны, хто шанаваў і любіў гэтага выбітнага чалавека і вучыўся ў яго. Хто хоча ахвяраваць — калі ласка, адзначайцеся ў маіх каментарах ці лістуйце на пошту [email protected]. Прыватным паведамленнем вышлю падрабязнасці, як можна пералічыць грошы», — напісаў ён.

Георгій Штыхаў капаў і даследаваў Менск, Полацк, Віцебск, іншыя гарады колішняга Полацкага княства. Даследаваў 300 курганоў.

Пакуль на помнік сабрана ўсяго 15% ад сумы.

«Георгі Штыхаў — чалавек, які археалагічна даказаў высокую ступень развіцця нашых продкаў яшчэ за часам Полацкага княства. Даказаў, што Менск пачынаўся на Менцы. Знайшоў безліч артэфактаў, звязаных з жыццём Усяслава Чарадзея і Глеба Менскага. Няўжо не збярэм яму на годны помінік?, — напісаў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0