Фота СК

Фота СК

26 студзеня ў маладзечанскую міліцыю паступіла паведамленне ад 29-гадовай жанчыны. Яна заявіла, што задушыла сына.

Аказалася, што жанчына не схлусіла, у яе кватэры знайшлі цела 8-гадовага хлопчыка.

«У сувязі з наяўнымі прыкметамі псіхічнага расстройства яна шпіталізавана ў медыцынскую ўстанову, дзе выстаўлены пост аховы. Па наяўных звестках, падазраваная выхоўвала дзіця адна і пражывала ў кватэры са сваімі сваякамі.

Следчымі з мэтай ўстанаўлення матыву, абставінаў, усіх магчымых фактараў, якія сталі прычынай таго, што адбылося, дапытваюцца сваякі, суседзі. Дакладная прычына смерці дзіцяці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы», - паведаміў Следчы камітэт

Цяпер жанчына пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?