Пагадзінная мінімальная заработная плата — у памеры 1.360 рублёў. Рост МЗ адстаў ад тэмпу інфляцыі.

Урад Беларусі ўстанавіў з 1 студзеня 2009 года новы памер мінімальнай заработнай платы (МЗП). Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА са спасылкай на апарат Савета міністраў.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 2020 месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 229.700 рублёў,

З 1 студзеня 2008 года месячная мінімальная заработная плата была ўстаноўлена ў памеры 208.800 рублёў. Новы памер МЗП вышэйшы на 10%.

У адпаведнасці з законам № 124‑З ад 17 ліпеня 2002 года «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы» МЗП (месячная і пагадзінная) прымяняецца як дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы за працу ў нармальных умовах пры выкананні ўстаноўленай (месячнай або пагадзіннай) нормы працы. Памер МЗП (месячнай і пагадзіннай), устаноўлены заканадаўствам, з’яўляецца абавязковым для наймальнікаў у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. Памер мінімальнай заработнай платы на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, што прадугледжаны заканадаўствам для індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0