Забег, як і летась, прайшоў на праспекце Незалежнасці 8 сакавіка і сабраў каля пяці тысяч удзельніцаў розных узростаў. Дыстанцыі былі дзве: на 2 і 5 км.
На 2 км перамагла Таццяна Шабанава з Бабруйска, а забег на 5 км выйграла бабруйчанка Кацярына Карняенка.
Пераможцы і прызёркі атрымалі грашовыя прызы, а таксама фірмовыя гадзіннікі «Прамень».
Таксама прайшоў конкурс на найлепшыя касцюмы. За самы запамінальны нарад — узнагародай стаў бегавы трэкер.
Сёння ў Мінску было вельмі цёпла, сапраўдны вясновы сонечны дзень
Чэмпіёнка свету ў марафоне Вольга Мазуронак (са скрынкай) і кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, што арганізавала забег, Вадзім Дзевятоўскі
0
0
0
0
0
0