Ганаровы старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадона прызнаў, што з'яўляецца бацькам яшчэ траіх дзяцей. Пра гэта паведамляе BBC.
Адвакат 58-гадовага спецыяліста Маціяс Морла пацвердзіў, што Марадона адправіцца ў Гавану для правядзення тэстаў на бацькоўства. Трое дзяцей ад дзвюх маці будуць мець права ўзяць прозвішча Марадоны. З 2000 па 2005 год аргенцінец лячыўся ад какаінавай залежнасці на Кубе.
Марадона ў чарговы раз прызнае бацькоўства. Раней былы форвард зборнай Аргенціны прызнаў 32-гадовага Дыега Жуніёра і 22-гадовую Джану сваімі дзецьмі. Таксама ў Марадоны ёсць дзве дачкі ад яго шлюбу з Клаўдыяй Вільяфане, з якой ён пражыў з 1983 па 2003 год. Яго цяперашняя дзяўчына Вероніка Ахеда нарадзіла яму сына Дыега Фернанда.
0
0
0
0
0
0