Вакансіі для пенсіянераў з'явіліся ў Мінску напрыканцы мінулага года. Прайсці спецыяльную навучальную праграму і курс трэнінгаў прапаноўвалася мужчынам і жанчынам, старэйшым за 55 гадоў.
Чытайце таксама: «Яны круцейшыя за нас!» — навошта аптэкі «Адэль» бяруць на працу пенсіянераў
Пасля іспытаў спецыялістам з фармацэўтычнай адукацыяй прапанавалі месца правізараў, усім астатнім — адміністратараў гандлёвай залы.
На выпускных іспытах студэнтам трэба было адказаць на 36 пытанняў па васьмі вучэбных дысцыплінах. Тыя, хто справіліся з тэстам паспяхова, змогуць прыступіць да працы ў буйных аптэках «Адэль». Месца працы і форму занятасці прапануюць выбраць самастойна, каб было «ля дома і заставаўся час на сям'ю».
Сярэдні ўзрост «старэйшага» спецыяліста — 65 гадоў, а самай сталай удзельніцы споўнілася 74 гады.
У першай групе апынуўся толькі адзін мужчына, паказаўшы пры гэтым высокія вынікі ў галінах імідж, макіяж і мода.