Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава праінфармавала Аляксандра Лукашэнку, што зробленае яму спікерам нацыянальнага парламента Андрэем Данка запрашэнне для ўдзелу ў канцы жніўня ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання супярэчыць дзяржаўнаму пратаколу і міжнароднай практыцы, піша Tut.by са спасылкай на газету «СМЕ»

«Прэзідэнта [замежнай дзяржавы] павінен запрашаць прэзідэнт рэспублікі», — заявіла Чапутава. Славацкі лідар таксама сказала, што пакуль не запрашала нікога са сваіх замежных калегаў на будучыя ўрачыстасці. Наконт запрашэння Лукашэнкі яна паразмаўляла са спікерам парламента, які нядаўна наведаў Беларусь.

Кіраўнік МЗС Славакіі Міраслаў Лайчак, каментуючы сітуацыю, сказаў, што Андрэй Данка дапусціў дыпламатычны пралік, запрасіўшы ў рэспубліку Аляксандра Лукашэнку без ведама і згоды прэзідэнта.

Між тым Данка гатовы прыняць Лукашэнку ў якасці свайго асабістага госця, калі беларускі лідар выкажа намер удзельнічаць у святкаванні 75-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання. Пра гэта выданню паведаміў прэс-сакратар спікера парламента Томаш Кастэльнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0