Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла грамадская актывістка Марына Касінерава, якая атрымала ліст ад Змітра Паліенкі.

«Завялі 2 новыя крымінальныя справы. Новая 341 за графіці ў Курапатах. І 369 за абразу міністра (былога) МУС Шуневіча Ігара. Тут на Валадарцы буду яшчэ стабільна паўтара-два месяцы. Усім прывітанні», — піша вязень.

Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства. Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК), апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці (арт. 341) і распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130). Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад'яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай. Фігурантамі гэтай справы акрамя Паліенку з'яўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Але 16 ліпеня стала вядома, што пракуратура г. Мінска вярнула ў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Змітра Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы.

Змітру Паліенку патрэбна падтрымка звонку. Напішыце вязню:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч
вул. Валадарскага 2, СІЗА-1220030
Мінск, Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?