На шчасце, для хлопчыкаў наезды скончыліся толькі ўдарамі і драпінамі.
Першы выпадак адбыўся ў Мазыры. 39-гадовы кіроўца на «Аўдзі 100», паводле папярэдняй інфармацыі, выехаў са скрыжавання на чырвонае святло і здзейсніў наезд на 10-гадовага пешахода. Той у гэты момант разам з сябрам пачаў пераходзіць вуліцу па пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
Другі выпадак адбыўся ў Мазырскім раёне, у пасёлку Крынічны. Тата 7-гадовага хлопчыка, спыніў свой аўтамабіль каля краю праезнай часткі і высадзіў дзіця, пасля чаго хлопчык пабег праз дарогу па пешаходным пераходзе, за машынай бацькі. У гэты момант на яго наехаў «Опель Мерыва», які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Абодва хлопчыкі шпіталізаваныя.