Мінімальны заробак у Эстоніі можа вырасці з 1 студзеня 2020 года з цяперашніх 540 да 578 еўра ў месяц, піша err.ee.
Адпаведнай дамоўленасці дасягнулі Саюз працадаўцаў і Цэнтральны саюз прафсаюзаў
Мінімальная пагадзінная стаўка складзе 3,44 еўра.
Паводле ацэнкі прафсаюзаў, мінімальны заробак у Эстоніі — самы высокі ва Усходняй Еўропе, але і цэны там немалыя.
У Беларусі мінімальны заробак сёння роўны 330 рублям (на 2 верасня гэта каля 143 еўра), з 1 студзеня 2020 года ён вырасце да 375 рублёў (на сёння гэта 162 еўра).
0
0
0
0
0
0