Нарвежскі нобелеўскі камітэт назаве ў пятніцу ў Осла лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2019 год, піша tass.ru. У 2018 г. узнагароду атрымалі хірург Дэні Муквеге з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і праваабаронца з Ірака, былая наложніца тэрарыстаў з групоўкі «Ісламская дзяржава» Надзя Мурад «за намаганні па спыненні выкарыстання сэксуальнага гвалту ў якасці зброі вайны і ўзброеных канфліктаў і за тое, што яны мужна змагаліся з ваеннымі злачынствамі і дамагаліся справядлівасці для іх ахвяр».

Прэмія міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля вучонага, прысуджаецца «асобе, што дабілася найбольшых поспехаў, альбо таму, хто зрабіў больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзеючых армій, а таксама за правядзеньне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі».

У гэтым годзе на прэмію міру прэтэндуюць 219 чалавек і 85 арганізацый. Поўны спіс кандыдатаў трымаецца ў строгім сакрэце.

Кіраўнік нарвежскага Інстытута даследавання праблем міру Хенрык Урдаль, які кожны год складае спіс магчымых прэтэндэнтаў, лічыць верагодным, што ўзнагарода будзе прысуджана моладзевым актывісткам Ільвад Эльман з Самалі і Хаджэр Шарыф з Лівіі, а таксама актывісту з Ганконга Натану Лау. Далей у яго прагнозе — міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», Кампанія па барацьбе за кантраляваны гандаль зброяй (Control Arms Coalition), Міжнародны камітэт выратавання (IRC) і прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, на прэмію міру ў гэтым годзе былі вылучаныя некалькі старых фаварытаў. Чацвёрты год запар у ліку кандыдатаў будзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, яго высунуў прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ. Шведская 16-гадовая актывістка Грэта Тунберг, якая з верасня мінулага года абвясціла сябе лідарам агульнасусветнага руху падлеткаў «школьная забастоўка за клімат», намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру двума шведскімі і двума нарвежскімі палітыкамі.

Некалькі гадоў на высокую ўзнагароду прэтэндуе Арктычны савет — міжурадавы форум высокага ўзроўню, членамі якога з'яўляюцца восем дзяржаў палярнага рэгіёну. На прэмію ўжо не першы год прэтэндуюць экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноудэн і Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, якому прэмію міру прысуджалі ўжо двойчы — ў 1954 i 1981 гадах.

Букмекерскія інтэрнэт-сайты прымаюць стаўкі на імёны лаўрэатаў. У верхніх радках спісу — Грэта Тунберг, Абій Ахмед, правадыр амазонскіх індзейцаў каяпа Раоне Метуктырэ і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Нобелеўскі тыдзень стартавала 7 кастрычніка. Ужо сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэмій па фізіцы, хіміі, медыцыне, літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0