Білі Портэр, уладальнік прэміі «Эмі» за найлепшую ролю ў серыяле «Поза», вядзе перамовы з Sony пра ўдзел у здымках новай экранізацыі казкі «Папялушка», паведамляе The Hollywood Reporter.
Калі перамовы завершацца паспяхова, Портэр далучыцца да кубіна-амерыканскай спявачкі Камілы Кабелья, якая зацверджана на галоўную ролю ў рэмейку.
Адзначаецца, што ў новым фільме яму дастанецца не зусім звычайная роля — феі-хроснай галоўнай гераіні.
Білі Портэр з'яўляецца адкрытым геем, таксама ён называе сябе вернікам-хрысціянінам.
0
0
0
0
0
0