Пафарбаваную цалкам у сіні колер кабету заўважылі мінакі ўвечары 21 кастрычніка на Лагойскім тракце. Рукі і частка твару незвычайнай мінчанкі былі пафарбаваныя чырвоным.
Відавочцы распавялі «Нашай Ніве», што жанчына паводзіла сабе неадэкватна, выбягала на дарогу, хоць п’яная, здаецца, не была.
Выклікалі хуткую, міліцыю. Але ж жанчыну не затрымалі. Па словах відавочцаў, яна паведаміла, што «затрымліваць яе незаконна», вырывалася з рук міліцыянтаў. У выніку затрымліваць жанчыну не сталі, яна проста сышла, запэўніваюць сведкі інцыдэнту.
Міліцыя пакуль не ўдакладніла падрабязнасці.
0
0
0
0
0
0