У лістах, якія адміністрацыя tut.by разаслала сваім кліентам, паведамляецца, што пошта неўзабаве пачне пераходзіць на новую платформу. Гэтая сістэма атрымана ад карпарацыі Google і павінна забяспечыць лепшую абарону ад непажаданай рэкламы, працу з вялікімі файламі, большыя магчымасці пошуку і сарціроўкі лістоў. Такі прынцып працы выкарыстоўваецца ў гуглаўскай пошты Gmail.

Пераход будзе ажыццяўляцца на працягу 2009 году. Прычым ужо зараз можна падаць заяўку, каб пэўны электронны адрас быў пераведзены на платфоруму ад Google у першую чаргу. Гэта не значыцца, што кліенты атрымаюць @gmail.com замест @tut.by. Недасведчаныя карыстальнікі могуць нават не заўважыць, што іх паштовая скрыня пераехала на новую платформу.

Пакуль што пошта на tut.by мае больш за мільён скрыняў і нашмат апярэджвае іншых прадстаўнікоў беларускага рынку, такіх як mail.by. Новаўвядзенне – спроба утрымаць сваю долю на беларускім рынку і не прайграць сусветным карпарыцыям кшталту таго ж gmail.com ці расійскім mail.ru і yandex.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?