8 красавіка атрымалі першы станоўчы вынік пробы на COVID-19 у жыхара Косава, які знаходзіцца на лячэнні ў інфекцыйным аддзяленні Брэсцкай абласной бальніцы, паведаміў галоўны санітарны ўрач Івацэвіцкага раёна Аляксандр Ковыш.
Праводзіцца комплекс неабходных санітарных і эпідэміялагічных мерапрыемстваў. Сітуацыя кантралюемая, паведамляе «Івацэвіцкі веснік».
0
0
0
0
0
0