Яўген Лівянт. Фота Надзеі Бужан

Яўген Лівянт. Фота Надзеі Бужан

— Ёсць некалькі спосабаў павялічыць заробак беларускаму настаўніку.

Першае: я сказаў, што ў нас у краіне больш за 200 тысяч настаўнікаў (гэта даныя Белстата), а колькі ўсяго людзей задзейнічана ў сістэме сярэдняй адукацыі? 400 тысяч. Хто гэтыя 200 тысяч?

Калі я працаваў у школе, у нас быў 1 дырэктар, 3 завучы, 1 машыністка, загадчыца гаспадаркі, тэхнічкі, вартаўнік… Адзін бухгалтар абслугоўваў 15—20 навучальных устаноў (садкоў і школ). Я заспеў момант пераходу ад лічыльнікаў да калькулятараў. Цяпер у кожнай школе ад 2 да 3 бухгалтараў! Што яны там усе лічаць? Цэлае машбюро!

Раней мы ведалі: ёсць райана, гарана і Міністэрства адукацыі. А зараз ёсць і Гарадскі інстытут павышэння кваліфікацыі, і Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі. Цяпер нейкая неймаверная колькасць кантралюючых, правяраючых органаў. Можа, я памыляюся і чагосьці не разумею ў дзяржаўным кіраванні, але што гэтыя 200 тысяч робяць? Іх больш чым настаўнікаў. Чым яны займаюцца, за што ім плацяць заробак?

Пункт два — зніжэнне бюракратычнай нагрузкі на настаўнікаў. Яна фантастычная! Калі я быў маладым настаўнікам, я запаўняў журнал, зразумела, рыхтаваўся да ўрокаў. План чагосьці на год ці паўгода я не пісаў. Аднойчы была нейкая праверка, я папрасіў практыкантку за мяне напісаць гэтую бязглуздзіцу (не вельмі добры ўчынак з майго боку, прызнаю) — усё. Ніякіх рэйтынгаў я не складаў, справаздач не пісаў.

Зараз настаўнікі гадзіны свайго часу марнуюць на запаўненне бясконцых папер, дакументаў, справаздач. Калі прыбраць усё гэта глупства, у настаўніка вызваліцца як мінімум гадзіна часу.

Так, гэта не грошы, але ўявіце, што ваш працоўны дзень доўжыцца не 8 гадзін, а 7. Не трэба казаць, каб настаўнік патраціў гэтую гадзіну на вучняў, хай патраціць яе на сябе і сваю сям’ю. Яму ўжо ўмоўна на 12,5% заробак павысіцца.

Я б прапанаваў настаўнікам на канікулах даваць 1—2 дні выхадных, якія б яны іх на сям’ю патрацілі, мелі магчымасць перазагрузіцца.

Ведаеце як бы яшчэ я зэканоміў? Школьныя кабінеты забітыя абсталяваннем. Я не ведаю, колькі яно каштуе, але ім ніхто не карыстаецца, яно не патрэбнае ў навучальным працэсе.

Галоўны клопат настаўніка і дырэктара — зберагчы гэтае абсталяванне некалькі год, каб пасля яго можна было спісаць.

Я пра тое, што перад тым, як павышаць заробак настаўнікам, трэба пашукаць крыніцы гэтага павышэння, інакш гэта прывядзе да інфляцыі, да таго, што гэтае павышэнне проста будзе з’едзена.

00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,
09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,
10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,
11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,
13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму, і якая была б умова,
15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,
16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,
21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,
24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,
26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,
30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам, і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,
33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,
38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,
41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,
50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,
53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,
55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,
59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,
01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,
01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0